Сёлета святкуецца 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, знакавага для Беларусі паэта, празаіка, крытыка і публіцыста.
Шчыра запрашаем да ўдзелу ў конкурсе “Лагатып літаратурнага музея Максіма Багдановіча”.
На Конкурс прымаюцца работы ў неабмежаванай колькасці, выкананыя ў любой тэхніцы малюнка, а таксама ў выглядзе графічных файлаў на электронных носьбітах, тэрмін – да 30 жніўня 2011 года.
Лаўрэаты Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Па завяршэнні конкурсу ў верасні 2011 года абяцаем урачыстае віншаванне ўдзельнікаў і выставу найлепшых работ.
Работы дасылайце на адрас Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: 220029, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а ці ў электронным выглядзе на паштовыя скрынкі bagdanovich@tut.by, maksimbagdanovich@rambler.ru.
Пры афармленні абавязкова пазначайце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, паштовы адрас, e-mail (пры наяўнасці), тэлефон.
